Мінскія актывісты прыйшлі да амбасады Расіі з патрабаваннем вызваліць Надзею Саўчанка
7 сакавіка актывісты сабраліся каля амбасады Расіі ў Мінску на акцыю салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласці.
Як паведамляе Радыё Свабода, удзельнікі акцыі сталі каля амбсады. Некаторыя трымалі плакаты “Свабоду Надзеі”, “Пуцін — забойца”, “Путлера ў Нюрнбэрг”, “Расея — гэта вайна”, “Героям слава”. Актывістка Ніна Багінская прыйшла да амбасады з бел-чырвона-белым сцягам.
Аператыўнікі ў цывільнай вопратцы вялі відэаздымку. Акцыя прайшла без затрыманняў.
Наступная акцыя салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Сайчанка, якая 3 сакавіка, падчас судовага разгляду сфабрыкаванай супраць яе расійскімі следчымі крымінальнай справы, абвясціла сухую галадоўку, запланаваная на 9 сакавіка аб 11-і гадзіне. Менавіта на гэты дзень прызначана абвяшчэнне прысуду Надзеі Саўчанка.
Пакінуць новы каментар