Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для беларусаў
Эстонскі цэнтр усходняга партнерства сумесна з дыпламатычнай школай і Міністэрствам замежных спраў Эстоніі прапануюць стыпендыі для маладых беларусаў грамадзкіх актывістаў на 2011-2012 навучальны год. Дадзеная стыпендыя пакрые ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у міжнароднай праграме “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя” ў Талліне (верасень 2011-травень 2012). Па заканчэнні курса прадастаўляецца дыплом Эстонскай дыпламатычнай школы.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь не старэйшыя за 35 гадоў
- Працуючыя ў сферы грамадзянскай супольнасці, палітыкі, міжнародных адносін, еўрапейскай інтэграцыі
- Валодаючыя ангельскай мовай
Курс складаецца з трох модуляў:
- Міжнародныя адносіны
- Еўрапейскія даследванні
- Дыпламатыя
Выкладанне ажыцяўляеца на ангельскай мове
Стыпендыя пакрывае наступныя выдаткі:
- Кошт навучання
- Дадатковыя выдаткі ( 450 EUR)
- Пражыванне ў кватэры ў Талліне
- Медычная страхоўка
- Віза
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 ліпеня 2011.
Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць на сайце Эстонскай дыпламатычнай школы: http://www.edk.edu.ee/default.asp?wa_site_id=2
Пакінуць новы каментар