Надзея Саўчанка вярнулася ва Украіну!
Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расіі на 22 гады зняволення, вярнулася ва Украіну.
Надзея Саўчанка па вяртанні ў Кіеў выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ў аэрапорце «Барыспаль». Гэта яе першыя зносіны з прэсай пасля вяртання ва Украіну.
«Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся», — цытуе словы Надзеі сайт nn.by.
У Растове-на-Доне Надзею Саўчанка сустрэлі прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка. «Президентський літак з Героєм України Надією Савченко приземлився! Вітаємо Надію на рідній землі!», — напісаў у сацсетках прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Як вядома, украінская лётчыца Надзея Саўчанка трапіла ў палон баевікоў у Луганскай вобласці 17 чэрвеня 2014 у раёне горада Шчасце.
Пасля шматлікіх допытаў Саўчанка незаконна перавезлі праз мяжу з Расійскай Федэрацыяй з мяшком на галаве. Да 30 чэрвеня яе трымалі ў варонежскім гатэлі «Еўра» пад аховай узброеных людзей у масках.
У РФ над Саўчанка пачаўся суд, яе абвінавачвалі ў забойстве расійскіх журналістаў, незаконным перасячэнні мяжы. Пры гэтым абарона Саўчанка на судзе прыводзіла доказы невінаватасці. 22 сакавіка Данецкі суд Растоўскай вобласці РФ прысудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 000 расійскіх рублёў.
Па усім свеце прайшла хваля салідарнасці з украінскай лётчыцай, якая была незаконна выкрадзена прарасійскімі баевікамі і перапраўлена у Расію, дзе супраць яе сфабрыкавалі крымінальную справу і зладзілі судзілішча.
Пакінуць новы каментар