Назіральнікаў пазбаўляюць права карыстацца фота- і відэатэхнікай

Старшыні ўчастковых камісій амаль паўсюдна забараняюць назіральнікам ажыццяўляць фота і відэаздымку на тэрыторыі выбарчага ўчастку падчас выбараў кіраўніка краіны.

Як вядома, пасля звароту Руху "За Свабоду" да ЦВК з просьбай патлумачыць парадак фота і відэаздымкі назіральнікамі, старшыня Цэнтрвыбаркама пакінула гэтае пытанне на вырашэнне ўчастковых камісіяў. Але выглядае на тое, што ва ўчастковыя камісіі паступіла негалоснае распараджэнне не дазваляць назіральнікам карыстацца фотаапаратамі.

Так старшыня ўчастковай камісіі №29 Ленінскага раёна Тамара Пінчук на пісьмовую прапанову дазволіць фатаграфаваць на тэрыторыі выбарчага ўчастку наўпрост адказала, што на яе думку фатаграфаванне назіральнікамі супярэчыць артыкулу №13 Выбарчага кодэкса, паколькі гэта дэзарганізуе працу камісіі. Падобныя адмовы атрымалі назіральнікі іншых камісій. У некаторых выпадках тэхніка нават часова забіраецца.

А між тым фотафіксацыя магла б істотна палепшыць сітуацыю з празрыстасцю і адкрытасцю выбараў і стварыла бы дадатковыя перашкоды для магчымых маніпуляцый з бюлетэнямі. Не кажучы пра тое, што надзвычай дзіўна выглядае забарона хоць каму фатаграфаваць у публічным месцы, якім з'яўлецца выбарчы участак.

Яшчэ адно істотнае абмежаванне – месцазнаходжанне назіральнікаў. Ім, як правіла, не дазваляецца свабодна перамяшчацца па ўчастку, а таксама звяртацца да сябраў камісіі і выбаршчыкаў. Адзінае што ім застаецца – сядзець у сваім кутку ў 4-5 метрах ад сталоў з бюлетэнямі і маўчаць, бо актыўнасць з іх боку ў любы момант можа быць расцэнена як перашкода працы выбарчай камісіі.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку