НАПЯРЭДАДНІ СУДУ ЗЬМІТРА ХВЕДАРУКА ПАКАРАЛІ ШТРАФАМ

Лідэр Менскага Маладога Фронту Зьміцех Хведарук усаджаны за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця на Чарнобыльскім шляху 2007. Судзьдзя Савецкага суду Людміла Севасьцьян пакарала 19-гадовага маладафронтаўца штрафам у 30 базавых велічыняў.
Жорсткасьць незаконнага пакараньня ў тым, што днямі у тым жа судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць Зьмітра і чатырох яго паплечнікаў.

Нагадаем, што зраніцы ў чацьвер Зьміцер быў выкліканы на другую гадзіну дня ў савецкі РУУС г.Менску, дзе міліцыянты склалі на яго адміністрацыйны пратакол і адразу ж даставілі ў суд. Зьміцер не прыязнаў сваю віну й заявіў, што прымаў удзел у Чарнобыльскім шляху, як і ўсе іншыя удзельнікі. Нягледзячы на прысутнасьць адваката, судзьдзя не стала выслухоўваць пазыцыю Зьмітра і, пасьля невялікага перапынку, аштрафавала Зьмітра на 930 тсячаў рублёў.