Наста Дашкевіч: "З наглядам Змітра нічога незразумела. Магчыма ў міліцыі правялі самасуд."
Незразумелая сітуацыя склалася вакол прэвентыўнага нагляда над Зміторм Дашкевічам. Сам нагляд меўся скончыцца яшчэ ў траўні, аднакш Зміцер Дашкевіч скардзіцца, што з не надта зразумелай нагоды супрацоўнікі праваахоўных ворганаў працягваюць прыходзіць да ягонай кватэры і пытацца ці ён дома ці не. Ніякіх тлумачэнняў міліцыянты пакуль не даюць.
"Магчыма, што суд па справе аб падаўжэнні нагляду ўжо адбыўся але без нашага ў ім ўдзелу. Хоць ніякіх позваў і паведамленняў не прыходзіла, мы са Змітром не выключаем такога развіцця падзей. Усё стане вядома ў бліжэйшы чацвер, калі ён пойдзе ў міліцыю адзначацца," -пракаментавала сітуацыю жонка палітыка, Наста Дашкевіч.
Пакінуць новы каментар