На Акрэсціна без зменаў

Праваабаронца Павал Левінаў,  адсядзеўшы 10 сутак  арышту  ў  Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў,  падаў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання.
 
Сітуацыю каментуе праваабаронца Сяргей Усцінаў, які змагаецца з жорсткімі і нечалавечнымі ўмовамі ўтрымання ў ЦІП на зав. Акрэсціна, 36: “Умовы ўтрымання ў ЦІП не адпавядаюць нават правілам ўнутранага раскладу, зацверджаным Міністэрствам унутраных спраў, не кажучы ўжо аб міжнародных стандартах. У камерах адсутнічаюць асобныя спальныя месцы, усе спяць на адным драўляным насціле, які па сваіх памерах займае амаль усю камеру. Бялізна не выдаецца і людзі наўпрост вымушаны спаць у вопратцы. На шпацыр арыштаваных таксама не выводзяць. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што Павал сядзеў у камеры з шасцю людзьмі спажываючымі тытунь, калі сам Павал не паліць, што само сабой уяўляе катаванне”.
 
Калегі і сябры высылалі праваабаронцу
 ў ЦІП  тэлеграмыпадтрымкі.  Фонд дамоў правоў чалавека, што лучыць 70 арганізацый, уважліва сочыць за сітуацыяй з праваабаронцам Паўлам Левіным і выказвае словы падтрымкі. 
Тэлеграмы Паўлу не даходзілі, апроч таго на восьмы дзень, пры перадачы пасылкі,  праваабаронцу адмовіліся прымаць пітную ваду, абмежаваўшыся морсам. Суткі без пітной вады не прайшлі марна, ужо на наступныя суткі да яго выклікалася карэтка хуткай дапамогі, зафіксаваўшая высокі ціск і змены ў працы сэрца. Апроч таго у камеры, дзе знаходзіўся праваабаронца, была надзвычай нізкая тэмпература, а чалавеку, які не спажывае ежу,трываць холад значна складаней, чым сытаму. З гэтай нагоды Павал замерзаў  там”.
 
Пасля 10 сутак арышту і галадоўкі пратэсту, Павал Левінаў зазначыў, што абскарджанне такіх жорсткіх і бесчалавечных умоў утрымання з’яўляецца справай гонару. Зараз для паляпшэння ўмоў у
 ЦІП Павал звярнуўся ў суд і ў шэраг дзяржаўных  органаў.

 На здымку: Паўла Левінава ля турмы на Акрэсціна сустракаюць калегі з БАЖ.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку