На актывістак аказваюць псыхалагічны ціск
Актывісткі “Маладога фронту”, удзельніцы лістападаўскай акцыі “Камунізм - пад трыбунал” Настасься Лойка і Тацьцяна Шапуцька былі выкліканы на Савет прафіляктыкі правапарушэньняў юрыдычнага факультэту БДУ, дзе яны навучаюцца на аддзяленьнях правазнаўства і паліталёгіі.
“Мяне зьнялі з заняткаў – выклікалі нібыта да дэкана факультэту. Там аказалася пасяджэньне гэта савету прафіляктыкі, у якім прымалі удзел прадстаўнікі БРСМу, прафсаюзнай арганізацыі і г д. Яны і агалосілі мне свой вердыкт аб тым, што будуць хадайнічаць аб вынясеньні нам строгіх вымоваў", -распавяла Тацьцяна Шапуцька.
Старшыня Савета прафіляктыкі Андрэй Шыдлоўскі і выкладчык дацэнт Артур Калінін аказвалі на дзяўчат моцны псыхалагічны ціск. Але Тацьцяна Шапуцька і Настасбся Лойка пераканаўча адстойвалі свае погляды.
Савет прыняў рашэньне рэкамендаваць рэктару унівэрсытэту Сяргею Абламейка прыняць строгую вымову.
Пакінуць новы каментар