На актывістаў складаецца база дадзеных

baza.jpg

Сёньня на плошчы Я. Коласа былі затрыманыя моладзевыя актывісты, якія былі апранутыя ў майкі прысьвечаныя Эўрапейскаму маршу. Маладзёнаў даставілі ў Савецкі РУУС г.Менска, дзе ў іх знайшлі сінія стужкі й флаеры "За Свабоду".

На актывістаў Паліну Кур'яновіч, Марту Маісеенку й Павала Кур'яновіча былі скдадзены пратаколы канфіскацыі ст.лейтэнантам Кірыенка й лейтэнантам Кацельнікавым. Акрамя гэтага маладзёнаў унесьлі ў так званую базу дадзеных "Актыўных удзельнікаў і арганізатараў акцый".