На бабруйскім заводзе не працягнулі кантракт з яшчэ адным сябрам СПБ

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) працягваецца зачыстка шэрагаў Свабоднага прафсаюзу беларускага. Нагадаем, зусім нядаўна тут не працягнулі кантракты з Сяргеем Пічуговым і Аксанай Кернажыцкай. У абодвух выпадках працоўныя страцілі магчымасць забяспечваць дзяцей, бо не могуць знайсці новую працу.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", зараз працоўнае месца згубіў Анатоль Пракаповіч, яму заставалася адпрацаваць да пенсіі ўсяго пяць гадоў. "Свабодавец" мае праблемы са здароўем, ён інвалід трэцяй групы, хворы на цукроўку, шанцы знайсці новую працу зусім малыя.

Працоўны папярэдзіў начальства ў пісьмовай форме, што хоча працягнуць кантракт, але атрымаў адказ з адмовай. Анатоль Патаповіч кажа, што афіцыйная нагода для непрацягнення кантракту – аптымізацыя. Але на словах яму паведамілі, што сапраўдная прычына – сяброўства ў СПБ.

Анатоль Патаповіч звяртаўся па дапамогу да старшыні аблвыканкаму, патрапіў на прыём да старшыні гарвыканкаму. Як і ў выпадку з Аксанай Кернажыцкай, Андрэй Каваленка паабяцаў вырашыць пытанне, але не зрабіў нічога, каб дапамагчы.

Міхаіл Кавалькоў, старшыня завадской суполкі СПБ, расказаў, што Анатоль Патаповіч зараз знаходзіцца ў лякарні – на фоне хваляванняў абвастрылася цукроўка, дадаліся пнеўманія і праблемы са страўнікам.

"Пытанне Анатоля Патаповіча, як і пытанне Аксаны Кернажыцкай, Сяргея Пічугова, магло б вырашыцца адным тэлефанаваннем старшыні гарвыканкаму, – кажа Міхаіл Кавалькоў. – Калі б ён хацеў, мог бы паўплываць на дырэктара ТДіА, але, відаць, такога жадання ў яго няма. Анатолю на прыёме ён сказаў "вам ператэлефануюць", гэта было яшчэ 9 верасня, дасюль чакаем тэлефанавання. Я лічу, асноўная наша праблема ў тым, што чыноўнікі прызначаюцца, а не абіраюцца народам. Калі б людзі самі абіралі таго ж старшыню гарвыканкаму, ён бы дбаў пра іх дабрабыт. А ў нашым выпадку яго мала хвалююць праблемы простых людзей, ён у любым выпадку будзе сядзець у сваім фатэлі ў гарвыканкаме", – мяркуе старшыня завадской суполкі СПБ.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку