На Кастрычніцкай чацьвёрты дзень — акцыя салідарнасьці
Чацьвёрты дзень на Кастрычніцкай плошчы сталіцы працягваецца акцыя салідарнасьці ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч утрымліваецца зараз ў СІЗА на Валадарскага і трымае галадоўку.
Пачынаючы з суботы, 2 траўня, грамадзкія актывісты а 18-й гадзіне прыходзяць на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі.
Учора перад пачаткам акцыі прэвэнтыўна затрымлівалі моладзевых лідэраў Артура Фінькевіча, Антона Койпіша і Міколу Дземідзенку — для праверкі дакумэнтаў.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар