На Рыжскім форуме праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных

Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у межах саміта Усходняга партнёрства, звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў.

Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форума Алесь Бяляцкі, паведамляе Еўрарадыё.

“Удзельнікі ІІ Форума канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных па палітычных матывах несумяшчальная з тымі абавязальніцтвамі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. Палітзняволеныя павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца”.

Зварот перададуць лідарам краін-партнёрам, кіраўнікам краін Еўрасаюза.

Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Рызе 21-22 траўня і пачнецца сёння ўвечары.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку