На свабодзе!
Суд Савецкага раёна Менска вынес прысуды актывістам “Маладога Фронту”. Змітра Хведарука аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1 мільён 240 тысяч беларускіх рублёў – 580 даляраў ЗША), Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі і Алег Корбан аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (930 тысяч або 435 даляраў ЗША). Непаўналетняй Насці Палажанцы вынесенае папярэджанне. На свабодзе актывістаў сустрэлі некалькі сотняў чалавек з кветкамі. Людзі скандавалі “Жыве Беларусь!” і апладзіравалі актывістам.
Прысуд выглядае вельмі “мяккім”, улічваючы, што дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў аштрафаваць актывістаў “Маладога Фронту” Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку і Змітра Хведарука на суму ў 500 базавых велічынь (15.500.000 беларускіх рублёў – 7.242 даляраў ЗША) кожнага.
Крымінальная справа супраць Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Насты Палажанкі ўзбуджаная за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193-1 КК РБ.
Нагадаем, што лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч раней быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжым