На Сяргея Панамарова адноўлена крымінальная справа
Сёньня яму патэлефанаваў сьледчы Беганьскі, які паведаміў Сяргею Панамарову, што яго выклікаюць на допыт у якасьці падазронага па крымінальнай справе.
Нагадаем, што Сяргей Панамароў неадразова прыцягваўся да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасьці. 18 чэрвеня 2007г. была закрыта крымінальная справа па арт. 188 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ. Але раённы пракурор Каробка вынес пратэст на гэтае рашэньне.
Сяргей Панамароў лічыць, што гэта сьвязана з тым , што ён падаў заяўку на правядзеньне ў Клецку 30 жніўня мітынгу ў падтрымку палітзьняволеных, а таксама з тым, што ён выдае бюлетэнь “Бойкі клецк”.