Неадбыўшаяся сустрэча зь Мілінкевічам
Аляксандар Мілінкевіч быў затрыманы напачатку сустрэчы з жыхарамі мікрараёну Малінаўка.
Каля ста чалавек прыйшло на сустрэчу з Аляксандра Мілінкевічам. Было зададзена некалькі пытаньняў, пасьля чаго да Аляксандра Мілінкевіча падыйшоў падпалкоўнік міліцыі Мікалай Уладзімеравіч Руцкі і загадаў спыніць сустрэчу.
Людзі пачалі абурацца і ў гэты момант Аляксандра Мілінкевіча схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і адвезьлі ў Маскоўскі РУУС г.Менску. На сустрэчы было каля трох дзесяткаў АМАПаўцаў, недалёка ад месца яе правядзеньня стаялі два аўтазакі.
Пасьля двух з паловай гадзінаў утрыманьня лідэра Руху “За Свабоду” у РУУС Маскоўскага раёну, палітыка вызвалілі без складаньня пратакола.
Падчас знаходжаньня лідэра Руху “За Свабоду” у РУУС, супрацоўнікі ўстановы рознага рангу адмаўляліся ад тлумачэньняў наконт прычынаў затрыманьня. Яны толькі пацвярджалі, што Мілінкевіч знаходзіцца ва ўпраўленьні і размаўляе з кіраўніцтвам.