Новая хваля арыштаў(абноўлена)

zatrymannie.bmp

Распачалася новая хваля арыштаў актывістаў. На гэты раз яна прымеркавана акцыі, прысьвечанай "Эўрапейскаму маршу". За апошнія 3 сутак на вуліцах Менску спэцназаўцы міліцыі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Арыштоўваюць ня толькі па факту расклейкі ўлётак, прысьвечаных акцыі, а нават па факту наяўнасьці друкаванай прадукцыі альбо атрыбутыкі, прымеркаванай “Эўрапейскаму маршу”.

Сёньня судзьдзя Партызанскага суду Менску Алена Ціцянкова прызнала Леаніда Навіцкага вінаватым у дробным хуліганстве і пакарала 10 суткамі арышту.

21 верасьня да яго на кватэру прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія адмовіліся назваць свае прозьвішчы. Яны выклікалі міліцыянтаў, і тыя зрабілі ператрус.

На кватэры Л.Навіцкага было знойдзенаі 96 сьцягоў Эўразьвязу, бэйсболкі і майкі з эўрапейскай сымболікай. На яго склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку і за падрыхтоўку несанкцыянаванай акцыі.

Сёньня Леаніда Навіцкага асудзілі толькі паводле першага абвінавачваньня.

Студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Кастуся Грахава абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам удзельнічаць у Эўрапейскім і Сацыяльным маршах.

Супрацоўнікі спэцназу міліцыі, якія выступалі сьведкамі, заявілі на судзе, што бачылі, як Кастусь літаральна за тры мэтры ад іх клеіў налепкі на будынак рэстарану "Макдональдз", што ля Кастрычніцкай плошчы.

Кастусь Грахаў паведаміў на судзе, што міліцыянты спынілі яго, каб праверыць заплечнік. Яны ўбачылі налепкі і адразу адвезьлі хлопца ў пастарунак.

Моладзевыя актывісты Віталь Ціхановіч і Аліна Гладкая былі асуджаныя судом Пратызанскага раёну г.Менска да 15 і 7сутак адпаведна. Актывісты былі затрыманы ўначы 22 верасьня. Пры даглядзе супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў іхных заплечніках інфармацыйныя матэрыялы аб Эўрапейскім маршу.

Не маючы падставаў для затрыманьняў маладых людзёў, міліцыя традыцыйна абвінаваціла іх у зьдзейсьнені “хуліганства”. Сьведкамі на судзе выступілі супрацоўнік ППС міліцыі Міхаіл Сачук і міліцыянэр-кіроўца Партызанскага РУУС Аляксей Паталей. Вырак вынесла судзьдзя Алена Ціценкова.