Новая хваля пераследу фрылансераў

Беларускія ўлады распачалі новую хвалю ціску на незалежных журналістаў, які прыпыніўся летась пасля абяцання кіраўніка дзяржавы разабрацца ў сітуацыі. На гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову склалі адміністрацыйны пратакол.

На незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). паведамляе сайт БАЖ.

Як вынікае з дакумента, які журналістка атрымала поштай, пратакол склаў 24 снежня капітан Гомельскага РАУС Цітоў Р. В. (без прысутнасці журналісткі).

Сюжэт, у вырабе якога абвінавачваюць журналістку, быў прысвечаны праблемам былога гадаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкі і выйшаў у эфіры тэлеканала “Белсат”. Гэта ўжо шосты па ліку пратакол на незалежную журналістку за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ. Агулам у 2015 годзе па артыкуле 22.9 КаАП незалежных журналістаў у Беларусі штрафавалі 28 разоў.

Сітуацыя змянілася да лепшага пасля 4 жніўня. Падчас інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам набалелае для журналістаў пытанне задаў журналіст “Радыё Свабода” Валер Каліноўскі. У адказ на гэта Лукашэнка заявіў, што не лічыць забароны для журналістаў сваім прынцыпам, і паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.

Пасля гэтага адміністрацыйныя справы супраць незалежных журналістаў не заводзілі на працягу чатырох месяцаў.

Між тым, літаральна ў апошнія дні 2015 года гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага зноў выклікалі ў міліцыю для складання адміністрацыйнага пратакола па арт. 22.9 КаАП.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклапочана новай хваляй пераследу незалежных журналістаў і бліжэйшым часам мае намер зрабіць захады ў абарону сваіх сябраў.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку