Новыя пакараньні ў Горадні: Юры Істомін - 5 сутак, Андрэй Янушкевіч - штраф 3 базавыя велічыні

sud3.jpg

У Горадні працягваецца “паляваньне” на грамадзка-палітычных актывістаў. Толькі ў нядзелю пасьля 5 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Яўген Скрабутан, а учора ўжо  ў Ленінскім і Кастрычніцкім судах гораду адбыліся суды над актывістамі партыі АГП.

Учора міліцыянты падчас раздачы газет жыхарам гораду затрымалі 6 сябраў Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Чатырох з іх неўзабаве адпусьцілі. А старшыню абласной арганізацыі Юрыя Істоміна і актывіста Андрэя Янушкевіча ўчора судзілі.

У выніку Юры Істомін атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту, Андрэй Янушкевіч засуджаны да штрафу памерам у тры базавыя адзінкі. Учора ж на гарадзенскім чыгуначным вакзале амапаўцы затрымалі сябра Гарадзенскай гарадской рады партыі БНФ Максіма Губарэвіча, але пасьля пратэстаў маладога палітыка, яго адпусьцілі.