Новыя рэпрэсіі супраць моладзі

Трое студэнтаў былі выключаны з навучальных устаноў ў лютым 2007 года пасля праведзеных затрыманняў на офісах і прыватных кватэрах 22 снежня і 10 лютага.

Актывістка ЗБС Анастасія Шамрэй была выключана з 4 курса аддзялення беларускай мовы і літаратуры БДПУ ім Танка. Сябра ЗБС Яўген Іванюк вывучаў маркетынг у БНТУ і быў адлічаны з 3 курса завочнага аддзялення за актыўную грамадскую працу. Ён узначальваў рэвізійную камісію ЗБС, быў сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, прымаў удзел у намётавым мястэчку, пасля чаго знаходзіўся 10 сутак на адміністрацыйным арышту. Надзея Манцэвіч , сябра ЗБС вымушана была сысці з 3 курса гістфака БДПУ імя Танка.

Студэнты былі выключаны з навучальнах устаноў па фармальных падставах за акадэмічную непаспяховасць і пропускі заняткаў. Выкладчыкам было забаронена прымаць у іх іспыты, і толькі некаторыя з іх згадзіліся паставіць сапраўдныя атрыманыя адзнакі.

Моладзь звярнулася ў Камітэт абароны рэпрэсаваных з патрэбай атрымання працягу навучання на завочнай форме.