Новы суд над Змітром Дашкевічам

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязня Змітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.

Нагадаем, што Дашкевіч быў узяты пад варту з 18 снежня 2010 г. і  24 сакавіка 2011 г. асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Актывіст адбываў пакаранне ў калоніі №13 у Глыбокім, дзе ў канцы жніўня   і быў асуджаны яшчэ на год зняволення паводле абвінавачання ў непадпарадкаванні адміністрацыі.
 
 
Новае пакаранне палітвязня накіравалі адбываць ў Мазырскую калонію. Па словах Змітра Дашкевіча, у Мазырскай калоніі ён адразу патрапіў пад ціск адміністрацыі, яго абражалі і пасадзілі ў карцэр. Там актывіст у знак пратэсту абвясціў галадоўку, якую спыніў праз 10 дзён, калі яго перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
 
Між тым, па словах нявесты вязня Насты Палажанкі, Зміцер ніяк не мог стаць злосным парушальнікам рэжыму, бо адразу пасля прыбыцця ў мазырскую папраўчую калонію №20 ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а потым — у памяшканне камернага тыпу.
 
Супрацоўнікі Мазырскай калоніі нават па стану на 29 кастрычніка не казалі канкрэтна, ці адбудзецца 30 кастрычніка выязны суд па справе Дашкевіча, спасылаючыся на тое, што суддзя напярэдадні захварэў.
 
На думку Насты Палажанкі, зараз  Дашкевіча перавядуць або ў турму ў Жодзіне, або ў Горадні. Гарадзенская турма, паводле звестак Насты, якая  спасылаецца на лісты вязня гэтай турмы Мікалая Аўтуховіча,  знаходзіцца ў будынку яшчэ царскіх часоў і  там бывае даволі халодна.  Жодзінская ж турма, на думку Палажанкі, вызначаецца вельмі жорсткім абыходжаннем ахоўнікаў і своеасаблівымі парадкамі, усталяванымі адміністрацыяй, у тым ліку і ў дачыненні карыстання беларускай мовай.
 
З палітвязняў у крытых турмах зараз знаходзяцца двоя: былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч — ён у Магілёўскай турме, і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, - у Гарадзенскай турме. Абодва трапілі ў крытыя турмы нібыта як злосныя парушальнікі рэжыму. Абодва  шмат разоў паведамлялі пра дадатковы ціск на іх у гэтых установах.
 
Аб настроі палітвязня пасля судовага пасяджэння распавядае Наста:
 
«Безумоўна, ён злёгку напружаны з нагоды гэтага суда. Так як гэта не толькі новы этап, але і новыя ўмовы, новая турма, новая адміністрацыя. Не выключаны і нейкія новыя правакацыі. У Мазыры хоць і было складана, але мы ўжо як мінімум ведаем, ад каго і што можна чакаць. А тут новыя ўмовы, крытая турма строгага рэжыму.
 
Але - паглядзім. Зміцер ужо дастаткова шмат прайшоў, перажыў. Перакананая, што ён справіцца і з гэтым».

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку