Нягледзячы на запалохванні, малітвы за Беларусь працягваюцца

Літаральна адразу пасля выбараў 2010 году і далейшых рэпрэсій і хвалі запалохвання, у Мінску і некаторых абласных і раённых цэнтрах пачаліся вулічныя малітвы за Беларусь, дзе вернікі розных канфесій збіраліся разам на асноўных плошчах гарадоў, каб звярнуцца да Бога з заступніцкай малітвай аб лёсе краіны, палітычных зняволеных і ўсіх пацярпелых ад рэжыму, аб  пераменах у краіне.
 
- Мы збіраемся на малітву ў самым цэнтры Берасця, каб стаць у духоўнай праломіне за сваю зямлю, стаяць у малітве, калі трэба посціць, праслаўляць нашага Бога Ісуса Хрыста і прасіць Госпада вызваліць палітзняволеных, прасіць аб адзінстве і еднасці цэркваў у горадзе, краіне!
 
Каб Бог даў мудрасьці і розуму нашым чыноўнікам, якія даўно ужо закапаліся ў хлусне, зле і цягнуць за сабой просты  народ. – кажа адзін з арганізатараў малітваў, Алесь Чаркашын , берасьцейскі гарадскі кіраўнік філіі БХД.


На пачатку ўлады быццам бы не звярталі ўвагу на падобныя акцыі. Але гэта было да часу, пакуль улетку ў Мінску, Берасці, Гомелі, Віцебску, на заклік кіраўніка краіны аб спыненні ўсякага кшталту “дэструктыўнай дзейнасці і сходаў”, не пачалі адбывацца чарговыя масавыя затрыманні, у тым ліку і ўдзельнікаў малітоўных сходаў.



 “Малітва за Беларусь” сутыкнулася з пэўнымі праблемамі і ў Берасці.


Алесь Чаркашын:


-Мы ўжо даўно молімся за Беларусь, нават на міжканфэсійным узроўне яшчэ 4 гады таму арганізоўвывалі нешта падобнае, аднакш у гэтай малітве зараз ёсць значная неабходнасць.   Апошнім часам стала адчувальнай залішняя ўвага дзяржаўных ворганаў і сілавых структур да нашых сустрэч.


Я сустракаўся са спадаром Мурашкіным, які ўзначальвае аддзел па справах рэлігіі і нацыянальнасцей па берасцейскай вобласці. Высветлілася, што на яго наехалі з КДБ, а ён пачаў ціснуць на біскупаў і пастароў каталіцкай і пратэстанскай царквы ў Берасце, якія нам дапамагалі.


Ён мне адкрыта ў вочы казаў, што будзе рабіць усё, каб нашыя малітвы спыніць. Адразу пасля нашай сустрэчы, непасрэдна падчас малітвы, давялося сустрэцца з міліцыянтамі…


Зміцер, студэнт з Берасця:


- Я прыходжу на "Малітву за Беларусь" таму, што па-першае, з'яўляюся вернікам і лічу, што тыя праблемы і цяжкасці, якія ёсць зараз у нашай краіне, вынікаюць з духоўных праблем, якія прысутнічаюць у нашым грамадстве.


Праз малітву мы просім аб дабраславенні нашай краіны і народа, каб людзі павернулі свае сэрцы да Усемагутнага Бога і здолелі перамяніцца да лепшага, больш годнага жыцця.
 
Па-другое, як грамадзянін Беларусі, я малюсь і за дзеючага прэзіэнта, каб Бог даў яму разумення пакаяцца, молімся таксама і за палітзняволеных, якія за тое, што імкнуліся зрабіць нашу краіну вольнай і лепшай,  зараз сядзяць за кратамі.


- Што самае дзіўнае, вялікую "цікаўнасць" да малітвы праяўлюць міліцыянты і супрацоўнікі КДБ, якія адсочваюць нас, перапісываюць пашпартныя дадзеныя, потым выклікаюць у міліцыю, чым спрабуюць запалохаць і прымусіць , каб мы не праводзілі вось такія малітвы.
 
Але дзякуй Богу, людзі ўсё роўна прыходзяць, і малітва працягваецца кожную пятніцу.  Лічу такую "увагу" абсурдам, які пануе у нашай краіне, дзе ўлада баіцца амаль ўсяго, што жывое і рухаецца.


Але я буду прыходзіць на такія малітвы, бо я веру ў тое, што перамены ў краіне пачнуцца толькі тады, калі беларускія сэрцы і думкі пачнуць змяняцца! Калі пачнуць змяняцца самі беларусы.

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку