Нямецкія парламентары склалі петыцыю за амністыю для палітвязняў
З дзевятага па 25 траўня 2014 года ў Беларусі будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У дзень адкрыцця чэмпіянату Беларусь таксама будзе адзначацца шэсцьдзесят дзевятая гадавіна Перамогі над фашысцкай Германіяй, якая паклала канец Другой згубнай вайне.
Мы звяртаемся да Вас з просьбай аб правядзенні спецыяльнай амністыі, прымеркаванай да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі і Дню Перамогі, падчас якой будуць вызваленыя Ігар Аленевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч.
З пункту гледжання беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый названыя вышэй асобы з'яўляюцца палітвязнямі; пазбаўленне волі для іх уяўляе сабой цяжкае парушэнне правоў чалавека, якія Беларусь як краіна-удзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязалася выконваца.
Мы заклікаем Вас падчас адмысловай амністыі вызваліць усіх палітвязьняў Беларусі і такім чынам забяспечыць без парушэнняў правоў чалавека чэмпіянат свету па хакеі.
Першыя падпісалі петыцыю:
Крыстаф Штрэсэр, упаўнаважаны федэральнага ўрада Германіі па палітыцы ў галіне правоў чалавека
Марылуізэ Бек, член германскага парламента
Сара Эссаях, член Еўрапейскага парламента
Уце Фінск-Крамер, член германскага парламента
Катрын Герынг-Экарт, член германскага парламента
Марэк Мігальскі, член Еўрапейскага парламента
Вернер Шульц, член Еўрапейскага парламента
Жан-Франсуа Штэерт, член швейцарскага парламента
Франц Тэнэсі, член германскага парламента
Пакінуць новы каментар