Нямецкі парламентар узяў шэфства над Міколам Статкевічам

Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парламенцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязнем Міколам Статкевічам.

 
Кампанію "Шэфства над палітвязнямі" ініцыявала праваабарончая арганізацыя Libereco, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Боне. Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентароў.
 
Як заявіў нямецкі сацыял-дэмакрат, ён мае вельмі вялікую павагу да Міколы Статкевіча за тое, што той выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беларусі і ўзяў удзел у дэманстрацыі супраць фальшавання выбараў.
Цёнэс таксама адзначыў, што хоць Міколу Статкевічу пагражае працяглы тэрмін пазбаўлення волі, нават у судовай залі ён змагаецца за дэмакратыю.
Беручы шэфства над беларускім палітвязнем, нямецкі палітык, паводле ягоных слоў, дае зразумець: беларускі кіраўнік ня можа разлічваць на тое, што "яго ціск на дэмакратычны рух у краіне застанецца незаўважаным", бо міжнародная супольнасць пільна сочыць за ўсімі падзеямі ў Беларусі.
 
Франц Цёнэс будзе змагацца за неадкладнае вызваленне палітвязня.
На пачатку траўня пра шэфства над палітзняволеным Аляксандрам Атрошчанкавым заявіў дэпутат нямецкага бундэстагу, сацыял-дэмакрат Крыстаф Штрэсэр.
 
Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаннях Усходняй Еўропы Марылюіза Бэк узяла шэфства над былым кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Андрэем Саннікавым. Таксама пра шэфства над палітвязнем Змітром Бандарэнкам абвясьціў дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па дачыненнях з Беларуссю Марэк Мігальскі.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку