Нясьвіж: Насьці Азарцы выставілі абвінавачаньне
Сёньня ў менскую абласную пракуратуру выклікалі актывістку "Маладога фронту" зь Нясьвіжу Насту Азарку. Наста зьяўляецца фігуранткай у крымінальнай справе супраць рэгіянальных актывістаў "Маладога фронту" за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня ёй прад’явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Суду па гэтым жа артыкуле чакае салігорскі маладафронтавец Іван Шыла, у Баранавічах працягнутае сьледзтва па справе Яраслава Грышчэні.
Па інфармацыі радыё Свабода