Нясьвіскі суд апраўдаў Насту Азарку, Алеся Жукава і Арцёма Дубскага
Судзьдзя паведаміў, што падчас разгляду адміністрацыйных пратаколаў на затрыманых маладафронтаўцаў не знайшлося доказаў складу правапарушэньня.
Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Падставай для абвінавачаньня стаў надпіс на плоце, які напісалі маладафронтаўцы: “Беларусь – гэта сьвятое”. Міліцыянты сьцьвярджалі, што гэты выраз ёсьць абразай грамадзтва.