Он-лайн канфэрэнцыя на "Радыё Свабода" з удзелам старшыні Камітэта "Салідарнасьць". Задайце пытаньне Інне Кулей.
У пятніцу, 13 верасня, а 14-ай гадзіне на вашы пытанні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа Іна Кулей, старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць», куратарка польскай навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.
Скончыўся набор на чарговы год навучання ў польскай навучальнай праграме імя Кастуся Каліноўскага. Сярод іншага, увагу грамадскасці выклікаў той факт, што сёлета на праграму паступілі некалькі вядомых людзей, у тым ліку былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саннікаў.
«Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Дар’я Корсак — усе яны пайшлі на праграму паслядыпломнай адукацыі. Гэта можа быць творчая праца на абраную стыпэндыятам тэму. Стыпэндыя ў іх такая ж, як і ў студэнтаў-каліноўцаў, а разлічаная праграма навучаньня на год», — патлумачыла куратарка праграмы Іна Кулей.
Стыпэндыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшчы імя Кастуся Каліноўскага была створаная пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы ў сакавіку 2006 году. Яна стваралася з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў дзеля палітычных прычын. З цягам часу праграма пашырылася і на тых, хто ня мае магчымасці навучацца ў Беларусі праз свае палітычныя погляды.
Пакінуць новы каментар