"Оccupy" Салігорск
Перадвыбачы план з такой адыёзнай назвай распрацаваў салігорскі маладафронтавец і стыпендыят Праграмы Каліноўскага, Іван Шыла. Паводле яго, прадстаўнікі моладзевай арганізацыі маюць выставіць па ўсіх 40 выбарчых акрыгах Салігорскага, на выбарах у мясцовыя саветы, 40 маладых кандыдатаў.
Новая стратэгія ўдзелу ў кампаніі грунтуецца на тым, каб сканцэнтраваць сілы для дасягнення максімальных вынікаў у адным канкрэтным горадзе. Паколькі пачаць падобную кампанію ва ўсіх гарадах Беларусі «Малады Фронт» не можа, за аснову ўзяты Салігорск - прамысловы цэнтр, дзе гараджане праяўляюць адносную грамадскую актыўнасць і дзе актуальныя сацыяльныя пытанні, у тым ліку праблема калійнай галіны і многія іншыя.
"За час навучання ў Польшчы, я пабачыў, наколькі шырокі і маштабны бывае палітычны працэс у свабодных краінах. На жаль цяпер у Беларусі мы так і не займелі падобнай палітычнай традыцыі, як напрыклад у Польшчы. Людзі маюць малую палітычную адукаванасць і дасведчанасць. Спадзяюся, што за час такой нестандартнай кампаніі атрымаецца разварушыць крыху Салігорск і атрымаць належны досвед, каб паспрабаваць выйсці і на большы ўзровень, для арганізацыі чагось падобнага і ў іншых гарадах краіны." - кажа студэнт.
Пакінуць новы каментар