Павал Батуеў выкліканы ў пракуратуру

batujeu.jpg

Cёньня актывіст руху “За свабоду” Павал Батуеў быў выкліканы ў пракуратуру ў якасьці сьведкі. Старэйшага сьледчага Зьміцера Дзешука цікавяць падзеі 7 лістапада, што адбыліся ў Салігорску.

У пракуратуры Салігорска ўдакладнілі, што дзеяньні маладзёнаў трапляюць пад 363 артыкул Крымінальнага кодэксу РБ. Гэта супраціў супрацоўнікам міліцыі.

У свой бок маладафронтаўцы маюць іншы пункт гледжаньня на падзеі серады, рашуча адмаўляючы тое, што ім інкрымінуецца, бо "немагчыма зьдзейсьніць тое, што нам закідаюць з заламанымі рукамі".

Праверка мае ладзіцца 10 дзён, то бок 17 лістапада стануць вядомыя вынікі, на падставе якіх і будзе прынята рашэньне аб узбуджэньні крымінальнае справы ці спыненьні справаводзтва.

Нагадаем, што 7 лістапада на цэнтральнай плошчы Салігорску прайшла маладзевая акцыя "Камунізм пад трыбунал", якая была разагнаная супрацоўнікамі міліцыі.