Павал Севярынец. Біяграфія. Дзейнасць. Храналогія пераследу.

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Таццяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай класе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынера-геолага па спецыяльнасці “Разведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэнне". У лютым 1997 г. узначаліў Мінскую моладзевую фракцыю БНФ. У верасні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг.  Заснавальнік асветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэння", ініцыятар стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацый "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнай супольнасці "Хрысціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намеснік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (2005 г.).

У дадзены момант палітык працуе над адраджэннем палітычнай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», зяўляецца сустаршынём яе арганізацыйнага камітэту.

Разам з тым Павал Севярынец працягвае займацца літаратурнай дзейнасцю.

Аўтар кніг: "Ды-джэй Адраджэння" (1998 г.), "Пакаленне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты з лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).

Лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

 

Храналогія пераследу.

Больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысвечанага аб'яднанню Расеі й Беларусі", змешчаны ў следчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэнняў і прабачэнняў.

У 2005 годзе Павал Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць баляймацца літаратурнай дзейнась гадамі абмежавання волі з накіраваннемна папраўчыя работытаваньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Менску пасьля рэфэрэндуму 2004 году. Моладзевы лідэр быў асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі. Пакараньне ён адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі(Полацк іраён). У 2006 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Паўла Севярынца вязьнем сумленьня.[2] З улікам амністыі тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 2-х гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.

Зноў арыштаваны падчас прэзідэнцкіх выбараў 20 снежня 2010 году.

16 траўня 2011 г. Суд Фрунзенскага раёну г. Мінска пакараў Паўла Севярынца 3 гадамі “хіміі” -- абмежаваннем волі з накіраваннем на папраўчыя работы . Адбывае пакаранне ў вескі Куплін Пружанскага раёна.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку