Павал Севярынец выйшаў на волю

Супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.
Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць Паўла пасьля адбыцьця ім 17 сутак арышту.
Калі мінуў пэўны час, а Паўла ўсё не было, людзі зьвярнуліся да міліцыянтаў. Тыя паведамілі, што Паўла ў турме няма. Але яны адмовіліся назваць ягонае месцазнаходжаньне.
Некалькі хвілінаў таму Павал Севярынец сам патэлефанаваў сваім сябрам і сказаў, што знаходзіцца ў Івацэвічах. Менавіта туды яго адвезьлі супрацоўнікі турмы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня. Сябры Паўла паехалі да яго.