Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!
1 снежня Эдуард Лобаў неўзабаве адзначыць за кратамі свой 25-ы Дзень Народзінаў. Ужо амаль тры гады намеснік старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога Фронту" адбывае арышт за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі 2010 году. Актывіста затрымалі за дзень да правядзення выбараў (18 снежня) і абвінавацілі ў нібыта збіцці невядомых мінакоў, якія ўвыніку пабаяліся нават паказаць на судзе свае абліччы.
Нагадаем, што Эдуард Лобаў быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд абвясціла 24 сакавіка 2011 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Алена Шылько. 22-гадовы актывіст МФ быў прызнаны вінаватым на падставе часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса — "асабліва злоснае хуліганства".
Павіньшаваць Эдуарда Лобава варта па адрэсе:
225295, Віцебская вобл., Івацэвічы 5, а/с 20, ПК 22
Пакінуць новы каментар