Падпісаны ўказ №70
Учора прэзыдэнтам быў падпісаны ўказ №70. Паводле гэтага ўказу, пры паступленьні на шэраг спэцыяльнасьцяў трэба будзе праходзіць адмысловую прафэсійна-псыхалягічную суразмову й тэставаньне ў ВНУ, якія вызначае Міністэрства адукацыі.
Пад гэтыя спэцыяльнасьці трапляюць "Дзяржаўнае кіраваньне", "Дзяржаўнае кіраваньне й эканоміка", "Міжнародныя адносіны", "Міжнарожнае права", "Правазнаўства", "Эканамічнае права", "Журналістыка", Міжнародная журналістыка" і "Мытнае справа".