Падтрымайма Змітра Дашкевіча!
У дачыненні лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу – «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Інфармацыя прагучала 18 ліпеня раніцай у перадачы «Зона Х» у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1». Адбылося гэта роўна за 5 месяцаў да завяршэння тэрміну. Паводле дадзенага артыкулу хлопцу пагражае дадатковы год зняволення.
Наста Палажанка, намесніца старшыні «Маладога фронту» і сяброўка Змітра, пра тое, што адміністрацыя калоніі перадала ў Следчы камітэт па Віцебскай вобласці адпаведныя матэрыялы, даведалася 10 ліпеня, калі прыязджала пабачыцца са Змітром у Глыбоцкую калонію № 13.
Пасля гэтага яна звярнулася да беларускай грамадскасці з адкрытым лістом, у якім абвінаваціла яе ў абыякавасці да лёсу палітвязняў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні адвакатцы Дашкевіча пры сустрэчы стала вядома, што падабароннаму магчыма пагражае завядзенне новай справы. Зміцер звярнуўся да адміністрацыі каліоніі з лістом, у якім казаў, што не збіраецца падпарадкоўвацца іх незаконным захадам, пасля шэрагу здзейсненых супраць яго правакацый на тэрыторыі Глыбоцкай калоніі.
20 ліпеня, як раз Дашкевіч святкаваў дзень народзінаў, а сёння яго мае наведаць адвакат.
Павіншаваць Змітра з днём нараджэння і падтрымаць хлапца магчыма па адрасе:
211791, Віцебская вобласць, г. Глыбокое, вул. Савецкая, 205, ПК № 13
Дашкевічу Змітру Вячаслававічу
Пакінуць новы каментар