Падтрымай аднадумца – зрабі фрузуру ў майстра

Зміцер Дашкевіч прапануе прыгожы шлях салідарнай падтрымкі тых, хто змагаецца за свае пераканнанні і несправядліва рэпрэсуецца ўладай.

Кіраўнік Маладога фронту Зміцер Дашкевіч пастрыгся ў цудоўнага цырульніка і вядомага крэатыўнага дэмакратычнага актывіста Паўла Вінаградава і выклаў з гэтай нагоды свае думкі на сваёй старонцы Фэйсбуку:

“Я аб тым думаю, што мы заслаба салідарны адно з адным. Павал Вінаградаў у няпростых зьнешніх умовах наладжавае сваю справу. Актывіст, чые дзёрзкія акцыі выклікалі ўвагу тысяч, адрозьніваецца ад многіх былых і сёньняшніх апазыцыйнераў тым, што працягвае грамадзкую дзейнасьць і сам, сваёю працаю імкнецца сябе забясьпечваць. І ці ломіцца ганак ягонай хаты ад ахвочых пастрыгчыся ў першакласнага спецыяліста і нястомнага змагара? Не, на жаль ня ломіцца. Што гэта, калі ня хіба нашай пасыянарнай часткі прыхільнікаў пераменаў? Дык можа і ў гэтым нашым няўменьні ці нежаданьні адзін аднаго падтрымоўваць таксама адна з прычын панаваньня дваццаць год рэжысёра з хітрым зачосам?”

Зміцер прапануе аднадумцам у шырокім сэнсе, тым хто хоча пераменаў, выпраўляцца і дапамагаць адзін аднаму тым, што замаўляць паслугі альбо рэчы ў майстроў з блізкімі палітычнымі поглядамі.

"Трэба выпраўляцца, сябры і сяброўкі. Я вось выправіўся і вельмі застаўся задаволены вынікам. На развітанне з майстрам сунуў яму купюру, хаця той і аднекваўся. Але ў нас у пратэстантаў (можа і ў іншых канфесіях таксама) ёсьць такая форма “я цябе дабраслаўляю” – гаворыць чалавек, калі жадае даць табе грошы. Каб ён проста даваў, ты б адмовіўся. А калі табе кажуць “я цябе дабраслаўляю” – адмовіцца ўжо няможна. Павал Вінаградаў ня мае сваёй зарэгістравальнай цырульні, ён нікому не выстаўляе коштаў і, як кажа сам, калі стрыжэ кагосьці, робіць гэта для душы. Што гэта, калі не дабраславенне сваёй працай іншага? Дык і ты, калі пастрыжэшся ў вядомага змагара Паўла Вінаградава, не забудзься дабраславіць яго. Ня трэба называць нейкія кошты, кожны сам ведае, колькі каштуе ягоная галава – дай гэтую суму Паўлу і скажы “я цябе дабраслаўляю!” А той пакіне яе ці на развіццё сваёй сядзібы “1863”, ці на свае змагарскія справы, ці кветак цудоўнай жонцы набудзе – гэта ягоныя праблемы".

Зміцер Дашкевіч заклікае праяві сваю салідарнасьць са змагаром Паўлам Вінаградавым.

"19 верасьня а 19:00 ты можаш запісацца на стрыжку да вядомага мастака і змагара Паўла Вінаградава на плошчы Каліноўскага пад час акцыі “Праспэкст нацыянальнага сьцягу”. Прыходзь на сьвяткаваньне 25-годзьдзя бел-чырвона-белага сьцяга: уздымі нацыянальны сьцяг і праяві сваю салідарнасьць са змагаром Паўлам Вінаградавым, а потым пастрыжыся ў яго і праяві салідарнасьць з цырульнікам Паўлам Вінаградавым! І гэта, калі ты ня панк, рабі так кожны квартал! ) А калі ты панк – запісвайся ўжо зараз!", - піша на сваёй старонцы Зміцер.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку