Падчас выбарчай кампаніі абмяжоўваліся правы журналістаў

Зафіксаваныя выпадкі, калі прадстаўнікам СМІ заміналі фатаграфаваць і абмяжоўвалі іх час знаходжання на некаторых выбарчых участках.

Так на участку № 29 Ленінскага раёна Мінска старшыня камісіі Тамара Пінчук не дазволіла журналісту "Новага часу" Арцёму Ляве фатаграфаваць сябраў камісіі і назіральнікаў. Больш таго, яна паведаміла, што фатаграфаваць выбаршчыкаў можна толькі з іх папярэдняга дазволу. Аднак вядома, што выбарчыя участкі – публічныя месцы, а сябры камісіі – публічныя асобы. Прадстаўнік СМІ мае права праводзіць фотаздымку ў публічных месцах без папярэджанняў. Журналіст таксама спазнаў на сябе пастаянны псіхалагічны ціск з боку праўладных назіральнікаў, якія напісалі на яго шэраг скаргаў. На падставе таго, што журналіст нібыта перашкаджае працы камісіі, было прынятае рашэнне пра яго выдаленне.

Старшыня камісіі таксама настойліва спрабавала выдаліць журналіста на той падставе, што яму было дастаткова часу для падрыхтоўкі матэрыялу і далейшае яго знаходжанне на участку немэтазгоднае. Такое абмежаванне таксама парушае правы журналіста.

Старшыня камісіі №33 Ленінскага раёна Дзмітры Агулік на асноўны дзень галасавання увогуле не пусціў журналіста газеты "Новы час" на выбарчы участак за "парушэнне правілаў паводзінаў на участку", а таксама за тое, што "адмовіўся ад просьбы заняць пэўнае месца на участку". Абвінавачванні, як бачна, абсурдныя.

Старшыня камісіі №26 Першамайскага раёна Мікалай Дзяцел у вуснай форме не дазволіў прадстаўніку СМІ прысутнічаць пры падліку галасоў. Паводле распараджэння старшыні ў памяшканне, дзе адбываўся падлік вынутых са скрыняў бюлетэняў, журналіста не пусцілі два міліцыянта.

Папрасілі сысці з участку № 20 Ленінскага выбарчай акругі г. Бабруйска карэспандэнтку "Бобруйского курьера" Александрыну Глаголеву на той падставе, што журналіст "не павінен знаходзіцца на выбарчым участку доўга".

Старшыня Баранавіцкай гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта Тамара Шукала адмовілася даваць інфармацыю незалежнай газеце “Intex-press” пра колькасць выбаршчыкаў, якія датэрмінова прагаласавалі за два дні.

На участку ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце назіральніца (намесніца дэкана па выхаваўчай працы) Святлана Куган перашкаджала журналістам Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай размаўляць з выбаршчыкамі нават па-за ўчасткам.

І нарэшце яшчэ адзін паказальны выпадак: сябры участковай камісіі №6 Першамайскага раёна Мінска перашкаджалі журналістцы польскага выдання Eastbook.eu ажыццяўляць здымку падчас падліку галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Наталля Куноўская заяўляла журналістцы, што тая парушае правы чалавека і пагражала паклікаць міліцыю.

Паводле Новы час і БАЖ.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку