Пакарана трое затрыманых на ўчорашняй акцыі
Падчас правядзеньня ўчорашняй акцыі “За незалежную Беларусь!” былі не толькі жорсткія збіцьці, але і затрыманьні. Трох чалавек затрымалі ў раёне музэя Янкі Купалы. Сёньня адбыліся суды.
Былі затрыманыя літаратары Алесь Туровіч, Сяржук Мінскевіч і Зьміцер Вішнёў. Як паведаміў Зміцер Вішнёў, сёньня над імі адбыліся суды, у выніку якіх ён атрымаў буйны штраф, а яго таварышы – па 3 сутак арышту. Усіх абвінавачвалі ў тым, што распівалі алькагольныя напоі ў грамадзкім месцы і брудна лаяліся.
Нагадаем, што, як паведамілі “Інтэрфаксу” у ГУУС Мінгарвыканкама, “супрацоўнікі міліцыі не затрымлівалі удзельнікаў гэтага несанкцыянаванага мерапрыемства”.
Паводле радыё Рацыя