Палажанку і Карнова вывезлі ўчора ў Тарасава
Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Анастасію Палажанку і Дзяніса Карнова супрацоўнікі спецслужбаў вывезлі пад Мінск, у раён вёскі Тарасава.
Як паведаміла БелаПАН Палажанка, яны з Карновым былі затрыманы прыкладна ў 17.00 каля станцыі метро "Каменная горка" ў Мінску.
"Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку.
Пасля гэтага Дзяніса некуды перасадзілі, заявіўшы, што павязуць яго ў РАУС, але ў які РАУС — не сказалі. Мяне павезлі далей і высадзілі з машыны на трасе ў раёне вёскі Тарасава. Назад я дабіралася на спадарожных машынах", — паведаміла Палажанка.
Карнова, паводле яе слоў, завезлі яшчэ далей і таксама высадзілі на трасе, перад гэтым знялі з яго штаны. "Нашы таварышы на машыне паехалі яго забіраць", — сказала Палажанка.
На яе думку, затрыманне было звязана са святкаваннем у Мінску Дня Волі.
Паводле nn.by
Пакінуць новы каментар