Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся ў калоніі з бацькамі
Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спаткання. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.
Вольга Гайдукова дадала, што «Андрэй вельмі хоча дадому». «8 траўня яго ўжо павінны вызваліць, таму засталося, уласна, два з капейкамі месяцы. Дык што чакаем з нецярпеннем», - адзначыла маці палітычнага вязня.
Нагадаем, 1 ліпеня актывіста Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Паводле "Віцебскія навіны"
Пакінуць новы каментар