Палітвязня Васьковіча ўціскаюць і спрабуюць "зламаць". Напішы - падтрымай хлопца!

Як стала вядома актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, адміністрацыя Магілёўскай турмы пачала аказваць усебаковы ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча праз асуджаных. Інтэрнэт-сайт БХД спасылаецца на крыніцы ў магілёўскай турме №4.

Раней Яўгена ламалі, бясконца змяшаючы яго ў штрафны ізалятар, абмяжоўваючы ў інфармацыі, ежы, спатканнях і перадачах.

Васьковіч — наймалодшы з беларускіх палітвязняў. Яго асудзілі за напад на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сваім апошім слове хлопец сказаў, што лічыць сваім святым абавязкам бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці: «За іх я ўмерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная».

Васьковіч Яўген Сяргеевіч сядзіць у турме №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку