Палітвязня Юрыя Рубцова пераводзяць у следчы ізалятар у Баранавічах

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Як паведамляе БелаПАН, афіцыйныя абвінавачанні Рубцову былі выстаўленыя 9 красавіка. На наступным тыдні, сказала Лойка, гомельскі актывіст і яго адвакат пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Днём 6 красавіка Рубцоў быў дастаўлены з папраўчай установы адкрытага тыпу ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), дзе ён адбываў пакаранне, у Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта. Там стала вядома, што актывіст абвінавачваецца на падставе артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Рубцоў адмовіўся ад паслуг прапанаванага яму дзяржаўнага адваката і абвясціў галадоўку. Ён таксама адмовіўся ад давання паказанняў следчаму Вользе Барадоўскай, якая вядзе яго крымінальную справу.


БелаПАН нагадвае, што 6 кастрычніка 2014 года суд Цэнтральнага раёна сталіцы прыгаварыў 53-гадовага Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцоў абвінавачваўся ў знявазе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 года ў Мінску (арт. 391 Крымінальнага кодэкса).


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку