Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі

Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 17 сакавіка даслалі віншаванні з Днём Волі ўсім беларускім палітвязням.

У паштоўках бялынічане віншуюць палітвязняў са святам і жадаюць ім мужнасці, стойкасці і цярпення ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказваюць спадзяванне на тое, што ўжо ў бліжэйшы час у іх жыцці адбудуцца змены да лепшага, і яны змогуць выйсці на волю, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Па словах бялыніцкіх актывістаў, акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў гарадскім пасёлку яны збіраюцца праводзіць рэгулярна. Ужо ў бліжэйшы час у мясцовай незалежнай маланакладнай газеце “Паходня” будуць надрукаваныя інфармацыйныя матэрыялы з расповедам пра палітвязняў і іх лёсы, бо вельмі важна, каб шараговыя грамадзяне ведалі, што яны ёсць у нашай краіне. Таксама бялыніцкія актывісты плануюць надаваць асноўную ўвагу неабходнасці вызвалення палітвязняў у Беларусі падчас стартуючай ужо ў хуткім часе кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку