Палітвязьню Арцёму Дубскаму не дазволілі перадаць ваду ў сьледчы ізалятар.
Паплечнікам зьняволенага маладафронтаўца Арцёма Дубскага не дазволілі перадаць юнаку пітную ваду.
Нагадаем, з-за хларыраванай вады ў палітвязьня Арцёма Дубскага, які з 13 лютага ўтрымліваецца ў Бабруйскім сьледчым ізалятары, абвастрылася язва страўніка. Юнак папрасіў перадаць яму чыстай вады, бо мясцовую ўжываць амаль немагчыма.
Але супрацоўнікі ізалятару адмовіліся перадаваць ваду на падставе таго, што вада ня ўключана ў сьпіс прадуктаў, што дазволена перадаваць зьняволеным.
Калі ж сябры Арцёма Дубскага растлумачылі, што юнак хварэе на язву, супрацоўнікі пункта прыёма перадач выклікалі мясцовага лекара, які паведаміў, што вада ў ізалятары добрая і неабходнасьці перадаваць ваду няма.
Паводле Маладога Фронту
Пакінуць новы каментар