Палітвязьня Артура Фінькевіча пераводзяць у Шклоў
Палітвязьня Артура Фінькевіча зьбіраюцца пераводзіць у Шклоў на будаўніцтва папяровай фабрыкі. У спэцкамэндатуры Магілёва, дзе адбывае пакараньне моладзевы актывіст, адмаўляюцца тлумачыць сытуацыю. Зранку ў аўторак міліцыянты нават пачалі разглядаць пытаньне аб зьмяшчэньні Фінькевіча ў калёнію, паведамляе сайт “Маладога фронту”.
Нагадаем, што моладзевы актывіст Артур Фінькевіч прысуджаны 10 траўня 2006 года да двух гадоў абмежавання волі ("хіміі") за нанясенне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў палітычных графіці "Мы хочам новага!" і "Дастаў!". Адбываў пакаранне ў Магілёўскай спецкамендатуры. У спецкамендатуры на Фінькевіча сур`ёзна ціснуць. Палітвязень ужо мае тры папярэджанні ад адміністрацыі за парушэнне рэжыму. Пасля чарговай заўвагі ён можа быць пераведзены ў калонію.