Палітычны прызыў як інструмент рэпрэсій (ВІДЭА)
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “Закрыць за салдацкім плотам”.
Практыка ізалявання грамадскіх актывістаў з дапамогай іх неабгрунтаванага прызыву ў войска, якая была шырока распаўсюджана ў 2006-2010 гадах, можа выкарыстоўвацца і ў нашыя дні. Пра выпадкі незаконнага прызыву распавядаюць, а таксама даюць парады, як яму супрацьстаяць, юрыст Павал Сапелка і грамадскі актывіст з Лунінца Віталь Каратыш.
У фокус відэакансультацый трапілі таксама тэмы парушэння працоўных адносінаў, адміністратыўнага пераследу журналістаў-фрылансераў, парушэння правоў грамадзян на свабоду асацыяцый і аб’яднаннняў, абмежавання акадэмічных свабодаў студэнтаў і выкладчыкаў, парушэнне права на беларускамоўную адукацыю, права на якаснае лячэнне і кампенсацыю за траўмы на вытворчасці.
Падрыхтаваныя відэакансультацыі на некаторых тэмах можна паглядзець тут.
Пакінуць новы каментар