Папа Францішак асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў

Пра гэта стала вядома 25 жніўня, калі Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етра Паралін даў аўдыенцыю намесніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной.

Падчас размовы, між іншым, абодва бакі пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было скіравана 24 жніўня да дыпламатычных прадстаўнікоў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, адносна рашэння прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і рымскага пантыфіка.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, у адказ на шматлікія пытанні, паведамляе, што вышэйпададзеная інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці; Яго Святасць Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.

Паводле catholic.by
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку