Парсюкевіча пераводзяць у Жодзіна

Пра гэта сёньня раніцай паведамілі ягонай жонцы Натальлі Парсюкевіч у менскім СІЗА на Валадарскага, дзе ў дадзены момант утрымліваецца прадпрымальнік.

Застаецца незразумелым, з чым зьвязана дадзенае перамяшчэньне, бо ў Жодзіна адбываюць арышты, а Сяргея Парсюкевіча паводле прысуду суду адправілі ў калёнію агульнага рэжыму.

Сёньня прадпрымальніка наведае яго адвакат Вера Страмкоўская, і сытуацыя павінна праясьніцца.

Нагадаем, што Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны 23 красавіка да 2,5 году пазбаўленьня волі за «зьбіцьцё супрацоўніка міліцыі» падчас свайго знаходжаньня ў спэцпрыёмніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

 

 

Паводле Нашай Нівы