Парсюкевічу далі два з паловай году калёніі агульнага рэжыму
Вынесены прысуд прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу. Ён прызнаны вінаватым у зьбіцьці міліцыянера і асуджаны да двух з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму.
Зь яго вырашана спагнаць 1 млн 100 тыс. рублёў у якасьці маральнай кампэнсацыі Сяргею Дулупу.
Паказаньні Акопава, Вінаградава, Таўстыкі прызнаныя несапраўднымі.
Прытым судзьдзя Аўдзеенка зазначыў, што зьмякчаючымі абставінамі было тое, што ў Сяргея Парсюкевіча -- непаўнагадовы сын.
Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба". Парсюкевіч пасьля абвяшчэньня выраку выкрыкнуў: "Не пакідайце мяне тут!"
Прысуд можа быць абскарджаны цягам дзесяці дзён у Менскім гарадзкім судзе.
Паводле Нашай Нівы