Пасля 20 сутак арышту на волю выйшаў Ілля Дабратвор
Афіцыйная прычына затрымання і пакарання, пазначая ў пастанове суда Ленінскага раёна, гэта дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі, рэальная – публічнае нашэнне цішоткі з надпісам “Свабоду палітвязням!”.
Каб сустрэча актывіста ля брамы Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінгарвыканкама на завулку Акрэсціна не выглядала занадта рэзананснай і не прыцягвала празмернай увагі арыштантаў, журналістаў і выпадковых мінакоў, міліцыянты пазбавілі ЦІП прысутнасці Іллі Дабратвора крыху раней за ўстаноўлены час і “адканваіравалі” яго ажно ў раён станцыі метро “Трактарны завод”.
Там і адбылася сустрэча Іллі з сябрамі і паплечнікамі, сярод якіх былі актывісты Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Руху салідарнасці “Разам”, аб’яднання “Альтэрнатыва”.
Руху салідарнасці “Разам” паціскае руку Алесь Макаеў
Вызвалення сябра Партыі БНФ вітае Аляксей Янукевіч і Зміцер Салошкін
Іллі падаравалі пляшку свежавыціснутага яблычнага соку і букет белых кветак.
Саколка, за якую часам даюць суткі
Нагадаем, Ілля Дабратвор быў затрыманы 16 верасня перад пачаткам суда над Юрыем Рубцовым у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, куды прыйшоў, каб падтрымаць падсуднага. Ілля на знак салідарнасці апрануў саколку з надпісам “Свабода палітвязням!”, што і выклікала рэпрэсіўныя дзеянні з боку праваахоўнікаў. Міліцыя акрамя Дабратвора затрымала на некаторы час яшчэ некалькі журналістаў. На наступны дзень у судзе Ленінскага раёна суддзя Міхаіл Хома правёў працэс з парушэннем прынцыпу бесстароннасці і пастанавіў пакараць Іллю 20 суткамі арышту.
Пакінуць новы каментар