Пасьля арышту на допыт

Kacora_Gomel.jpg

Сёньня ў Гомлі ў 13.45 пасьля сямі дзён арышту адпусьцілі на свабоду актывіста Руху “За Свабоду” Уладзімера Кацору. Аднак не пасьпеў ён павітацца з роднымі й сябрамі, як міліцыянты схапілі яго, пасадзілі ў аўтазак і адвезьлі ў Чыгуначны РАУС г.Гомеля.

 

Супрацоўнікі РАУС распыталі актывіста Руху, ці мае ён дачыненьне да ўлётак у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, раскіданых па горадзе. Пасьля допыту Уладзімера Кацору адпусьцілі.