Пацярпелыя ўчора

Адвакатка затрыманых 10 студзеня моладзевых актывістаў Вера Страмкоўская запатрабавала выклікаць хуткую дапамогу ў суд Цэнтральнага раёну. Цяпер у суд дастаўленыя пяцёра актывістаў, ва ўсіх ёсьць траўмы і пашкоджаньні. У Тацяны Цішкевіч падазрэньні на чэрапна‑мазгавую траўму, у Арсеня Пахомава сьляды зьбіцьця на твары, у Юрыя Каксюка зламаная рабрына, моцна зьбітыя Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў. Усе яны правялі ноч у прымальніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

 

Паводле www.ucpb.org